Сенажаны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сенажаны, прадмесце Сенажаны — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-заходняй частцы горада, на захад ад Ігуменскага шляху і рэйкаў Лібава-Роменскай чыгункі.

На паўднёвым захадзе ад Сенажанаў месціцца Лошыца, на паўночным захадзе — Добрыя Мыслі, на поўначы — Уборкі, на паўночным усходзе — Серабранскія Млыны, на паўднёвым усходзе — Козырава[1][2].
Remove ads
Гісторыя
Назва прадмесця пайшла ад прыватнаўласніцкага фальварка роду Немаршанскіх. У пачатку XX стагоддзя Сенажаны ўваходзілі ў чацвертую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі вуліцы Прыгожая і Слонімская, Пскоўскі завулак[2].
На пасяджэнні 22 снежня 2006 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безназоўнаму скверу на рагу вуліц Варанянскага і Ляўкова назвы «сквер Сенажаны»[3].
Remove ads
Зноскі
- «Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
- «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads