Серафім Мікалаевіч Кудрашоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Серафім Мікалаевіч Кудрашоў (19071943) — савецкі геабатанік.

Хуткія факты Серафім Мікалаевіч Кудрашоў, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Серафім Мікалаевіч Кудрашоў нарадзіўся 29 жніўня 1907 года ў Казані. Вучыўся ў Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў М. Р. Папова і Я. П. Каровіна, скончыў яго ў 1929 годзе. З 1928 года працаваў загадчыкам батанічнага аддзела Сярэднеазіяцкага музея прыроды. У 1930 годзе Кудрашоў быў прызначаны дырэктарам доследнай станцыі эфірнамаслічных культур і спецыялістам батанічнага саду Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, неўзабаве стаў намеснікам яго дырэктара. Серафім Мікалаевіч прымаў удзел у заснаванні Таджыкскага батанічнага саду.

У 1935 годзе С. М. Кудрашоў перайшоў у Камітэт навук пры саўнаркаме Узбекістана, пасля расфарміріваным ва Узбекскі філіял АН СССР. У 1936 годзе ён атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук, у 1937 — сельскагаспадарчых навук. З 1940 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю на факультэце батанікі Ташкенцкага педагагічнага інстытута. У 1942 годзе Серафім Мікалаевіч быў прызначаны дырэктарам Інстытута батанікі і глебазнаўства.

3 красавіка 1943 года Серафім Мікалаевіч Кудрашоў памёр у Ташкенце.

Remove ads

Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар С. М. Кудрашова

  • Euphorbia kudrjaschevii (Pazij) Prokh., 1949
  • Hedysarum kudrjaschevii Korotkova, 1947
  • Perovskia kudrjaschevii Gorschk. & Pjataeva, 1954

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads