Серафім Сароўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Серафім Сароўскі, свецкае імя Прохар Ісідаравіч Машнін (19 (30) ліпеня 1754, Курск — 2 (14) студзеня 1833, Сароў) — іераманах Сароўскага манастыра, заснавальнік і апякун Дзівееўскага жаночага манастыра. Услаўлены Рускай праваслаўнай царквой у 1903 годзе ў ліку прападобных ініцыятывай імператара Мікалая II. Вялікі падзвіжнік Рускай царквы і адзін з найбольш ушанаваных манахаў у яе гісторыі.

У жыціях прападобнага Серафіма, складзеных рознымі аўтарамі, расказваюцца дзве падзеі з яго ранніх гадоў. Першае, калі сямігадовым ён упаў са званіцы будаванага тады Сергіева-Казанскага кафедральнага сабора на месцы згарэлага раней храма ў імя Сергія Раданежскага, але застаўся цэлы. Другая, калі дзесяцігадовым цяжка захварэў і ўбачыў у сне Божую Маці, якая абяцала яго вылечыць. Пасля таго, як падчас хроснага ходу паўз яго дом пранеслі Курскі-Карэнны абраз Божай Маці і маці Прохара вынесла сына, каб ён прыклаўся да абраза, Прохар пачаў адужваць і неўзабаве адужаў[1].
Тысячу дзён і тысячу начэй Серафім правёў у подзвігу стоўпніцтва на валуне. Некаторыя з тых, хто прыходзіў да яго па духоўную раду, бачылі вялізнага мядзведзя, якога прападобны карміў хлебам з рук (па словах самога Серафіма, мядзведзь увесь час прыходзіў да яго, але вядома, што прападобны карміў і іншых жывёл)[2].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
