Сербахарвацкая Вікіпедыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сербахарвацкая Вікіпедыя (сербахарв.: Srpskohrvatska Wikipedija, Харватасербская вікіпедыя, сербахарв.: hrvatskosrpska Wikipedija) — раздзел Вікіпедыі на сербахарвацкай мове, мове былой Югаславіі.
На чэрвень 2023 года змяшчае 458 271 артыкулаў[2]. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 33 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.
Remove ads
Асаблівасці
У адрозненне ад Сербскай Вікіпедыі, гэты раздзел не ўтрымлівае сістэм пераўтварэння тэксту — тэкст бачны ў тым алфавіце, у якім быў уведзены. Аўтары самі выбіраюць, пісаць артыкул на кірыліцы ці на лацініцы, а ў апошнім выпадку прытрымвацца сербскай ці харвацкай арфаграфіі.
Падобнае «двухмоўе» прыкметна і на галоўнай старонцы, і ў афармленні нацыянальнага вэб-інтэрфейсу (надпісы на кірыліцы і лацінцы дублююць адзін аднаго), і нават у датах (назвы месяцаў адначасова прыведзены ў дзвюх версіях: славянскія (харвацкія) лацінкай, і лацінскія (сербскія) кірыліцай).
Актыўнасць у раздзеле непрапарцыйна малая колькасці ўдзельнікаў, і значная частка яе зводзіцца да ўзгадненняў розных варыянтаў арфаграфіі ў назвах артыкулаў (стварэнне перанакіраванняў і г. д.).
Remove ads
Гісторыя
Сербахарвацкая Вікіпедыя была заснавана амаль адначасова з сербскай, харвацкай і баснійскай. Мэтазгоднасць стварэння гэтага раздзела з самага пачатку ставілася пад сумнеў[3], аднак на той момант раздзел было вырашана ўсёткі развіваць.
Тым не менш, раздзел моцна адстаў у сваім развіцці ад трох больш «спецыфічных», якія выкарыстоўваюць больш вузейшую норму мовы і, магчыма, арыентаваных нацыянальна. Сербахарвацкі раздзел быў зачынены на кароткі час напачатку 2005 года як неактыўны[4].
- 7 кастрычніка 2005 года — 1000 артыкулаў.
- 22 ліпеня 2006 года — 5 тыс. артыкулаў.
- 10 красавіка 2007 года — 10 тыс. артыкулаў.
- 4 лістапада 2008 года — 20 тыс. артыкулаў.
- 8 лістапада 2011 года — 50 тыс. артыкулаў.
- 4 ліпеня 2012 года — 60 тыс. артыкулаў.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads