Сергіеўск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сергіеўск (руск.: Се́ргиевск) — сяло ў Самарскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Сергіеўскага раёна і сельскага паселішча Сергіеўск. Сяло размешчана на правым беразе ракі Сок, за 4—5 км на поўнач ад пасёлка Сухадол і за 100 км на паўночны ўсход ад Самары.

Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...

Сергіеўск і найбліжэйшыя пасёлкі Сухадол, Сургут, Сернаводск, Светладольск, якія знаходзяцца ў левабярэжжы Сока, утвараюць скопішча населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва каля 31,7 тысяч чалавек.

Гарадок-крэпасць Сергіеўск быў заснаваны ў 1703 годзе, у 1720-х гадах уключаны ў пабудаваную Другую Закамскую абарончую лінію. З 1780 года статус павятовага горада ў складзе Уфімскага намесніцтва, пазней — заштатны горад Бугурусланскага павета Самарскай губерні. Насельніцтва ў канцы XIX стагоддзя складала менш за 2 тысячы жыхароў.

Remove ads

Зноскі

  1. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126684906'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads