Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі
грузінская савецкая актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сесіль Дзмітрыеўна Такаішві́лі[5] (груз. სესილია დიმიტრის ასული თაყაიშვილი; 30 (13) кастрычніка 1906 — 21 мая 1984) — грузінская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1966).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Батумі. У 1926 годзе скончыла драматычную студыяю пад кіраўніцтвам А. Н. Пагавы ў Тбілісі і была прынята у трупу Грузінскага тэатра імя Шата Руставелі. У 1930—1967 гадах — актрыса Тэатра імя Катэ Марджанішвілі, які пераехаў у Тбілісі ў 1930 годзе.
Памерла Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі 21 мая 1984 года. Пахавана на Сабурталінскіх могілках у пантэоне выдатных дзеячаў Грузіі.
Remove ads
Творчасць
Выканаўчае майстэрства С. Д. Такаішвілі адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яскравай характарнасцю. Сярод выкананых роляў у тэатры: Анка («Паэма пра сякеру» М. Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне наравістай» У. Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А. Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ), Параскева («З іскры» Ш. Дадыяні), Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ) і іншыя.
У 1945 годзе Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі дэбютавала ў кіно, у фільме «Свавольныя суседзі». Знялася больш чым у 40 кінафільмах[6]. Сярод кінафільма з яе ўдзелам: «Наш двор», «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Я бачу сонца», «Дрэва жадання», «Зорка майго народа», «Саджанцы», «Манана», «Калі заквітнеў міндаль», «Смерць філатэліста», «Заноза», «Я і маі суседзі», «Блакітныя горы, альбо непраўдападобная гісторыя» і іншыя.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Народная артыстка Грузінскай ССР (1950)
- Народная артыстка СССР (1966)
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставелі (1983)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1985, пасмяротна)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958)
- Ордэн Леніна (1977)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя мендалі
- Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі (1982)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads