У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. 
Сет.
Сет (Сетх, Сутэх, Сута, Сеці; егіп. Stẖ) — у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог лютасці, пясчаных бур, разбурэнняў, хаосу, вайны і смерці. Першапачаткова шанаваўся як «абаронца сонца-Ра». У перыяд Старога царства (XXVIII—XXIII ст. да н.э.) лічыўся таксама апекуном царскай улады. Яго імя ўваходзіла ў тытулы і імёны шэрага фараонаў. Пазней быў дэманізаваны, стаў антаганістам ў дуалістычнай барацьбе Хора і Сета, персаніфікацыяй сусветнага зла, сатаной. Таксама Хор і Сет могуць злівацца ў адзінае двухгаловае бажаство Херуіфі.
Хуткія факты Сэт, Сутэх, Міфалогія ...
| Сэт, Сутэх | 
|---|
| егіп.  Stẖ | 
 | 
    | 
| 
Першапачаткова: абаронца сонца-Ра ад Апопа, уладар вайсковай доблесці і адвагі. Пасля эпохі Нармера і асабліва Пталамеяў дэманізавыны: заступнік далёкіх ад Ніла краін і чужакоў, сусветнага зла, пустыні, збліжаны з Апопам, антаганіст у дуалізме Сета і Асірыса-Хора. | 
| Міфалогія | 
егіпецкая | 
| Мясцовасць | 
заступнік Верхняга Егіпта, паўночна-усходняя Дэльта Ніла | 
| Сфера ўплыву | 
хаос[d] | 
| Тлумачэнне імя | 
Заступнік царскай улады, яго імя ў тытулах фараонаў II дынастыі (спалучэнне імёнаў Сета і Гара азначае «цар») і ў імёнах фараонаў XIX дынастыі. Пазней іерогліф «звер Сета»  быў дэтэрмінатывам да слоў «дзікі, злы, люты»[1] | 
| Грэчаскае напісанне | 
Σηθ | 
| Лацінскае напісанне | 
Seth | 
| Пол | 
мужчынскі пол | 
| Бацька | 
Геб | 
| Маці | 
Нут | 
| Брат | 
Асірыс | 
| Сястра | 
Ісіда, Нефтыда | 
| Жонка | 
некалькі ўключаючы: Нефтыда, Таўрт, угарыта-фінікійскія Анат і Аштарэт | 
| Дзеці | 
Анубіс | 
| Звязаныя персанажы | 
Немці, Аш, Тэшуб, Апоп, Тыфон, Сатана, Сатурн, Баал, Яхве, Калі і Шыва | 
| Перыяд жыцця | 
шанаваўся з Дадынастычнага перыяду | 
| Характэрныя рысы | 
з галавой падобнай на асла або шакала («звер Сета»); кракадзіл[2], гіпапатам[3], змяя[4], гіпапатам у шкуры кракадзіла[5], чорная свіння[6] | 
| Звязаныя падзеі | 
Дзень яго нараджэння — трэці пераднавагодні — лічыўся ў Егіпце нешчаслівым | 
| Атрыбуты | 
скіпетр Уас і анх; стыхія — пустыня, пясчаныя буры | 
| У іншых культурах | 
атаясамляўся з фінікійскім Баалам | 
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | 
Закрыць
 
Быў заступнікам далёкіх краін і чужакоў. Бог «чужых краін» (пустынь), цемры і зла, брат і забойца «добрага бога» Асірыса. Паводле міфаў, Сет быў пераможаны сынам Асірыса богам Горам, які адпомсціў за бацьку і сам стаў уладаром Сусвету.