Скабіёза жоўтая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Скабіёза жоўтая
Remove ads

Скабіёза жоўтая[1][2] (Scabiosa ochroleuca) — від кветкавых раслін роду Скабіёза (Scabiosa) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Скабіёза жоўтая, вераднік, каўтуначнік, каўтуннік[3], палявая скабіоза, папакі, перапялячнік[4][5], купіна, перапелічнік[6], гузікі, стараснік[7], папы[8][9]

Апісанне

Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна, 20—80 см вышынёй. Кветкі бледна-жоўтыя. Галоўкі пры кветках 2,5—3,5 см у дыяметры, пры пладах яйкападобныя, 2—3 см у дыяметры. Прыкаранёвае лісце чарашковае; хвосцік 1—5 см; ліставая пласцінка пёрыстараздзельная, 5—10 см, з 2—4 парамі сегментаў, або непадзельна. Сцябловае лісце 2—5-парнае, амаль без хвосцікаў або кароткачарашковае, ліставая пласцінка 4—10 см, пёрыстарассечаная або двойчы пёрыстарассечаная . Чашалісцікаў 5, карычнева-жоўтыя, ≈ 4 мм, шчаціністыя. Сямянкі жаўтлявыя, эліпсоідныя, ≈ 2,5 мм, шчацінне да 7 мм. 2n = 16[10].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, ўмеранай Азіі (Турцыя, Казахстан, Манголія, Кітай [пн.-зах. Сіньцзян], Сібір)[11][12][13].

Ва Украіне від расце ў стэпах, на стэпавых лугах, схілах, на пясках.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads