Скабіёза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Скабіёза
Remove ads

Скабіёза[1][2] (Scabiosa) — род кветкавых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Каля 100 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 20—80 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, апушаныя. Лісце супраціўнае, суцэльнае або рассечанае. Кветкі ў верхавінкавых суквеццях, якія ўтвараюць густыя галоўкі накшталт кошыкаў) складанакветных. Плод — сямянка[3].

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: скабіёза галубіная (Scabiosa columbaria) (занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі) і скабіёза жоўтая (Scabiosa ochroleuca).

Значэнне і выкарыстанне

Фарбавальныя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Скабиоза (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads