Скаварадзіно

горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Скаварадзіноmap
Remove ads

Скаварадзіно́ (руск.: Сковородино) — горад (з 1927) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Скаварадзінскага раёна Амурскай вобласці. Насельніцтва 10,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1908 годзе.

Хуткія факты Скаварадзіно, Краіна ...

Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Невер (прыток Амура), за 669 км ад Благавешчанска. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.

Населены пункт быў заснаваны ў 1908[2] годзе як пасёлак Змяіны, у 1909 годзе быў перайменаваны ў Невер-I, у 1911[2] годзе — у Рухлава. У 1927 годзе атрымаў статус горада, а ў 1938 быў перайменаваны ў Скавародзін у гонар першага старшыні мясцовага пасялковага Савета А. Н. Скавародзіна (1890—1920), расстралянага тут у 1920 годзе японскімі інтэрвентамі. У 1934—1937 гадах горад быў цэнтрам Зейскай вобласці.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads