Скрыль-Слабада
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скрыль-Слабада́[1] (трансліт.: Skryĺ-Slabada, руск.: Скрыль-Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 63,5 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У другой палове XIX стагоддзя вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1870 годзе вёскі Люцэй-Слабодка і Скрыль. Паводле перапісу 1897 года вёска Слабодка, у 1908 годзе Слабодка-Скрыльская.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Залог 2-й пяцігодкі», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні 1944 года была спалена бальшыня дамоў вёскі, забіта 13 чалавек[2]. Пасля вайны вёска адноўлена.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 17 двароў, 113 жыхароў
- 1908 год — 32 двары, 188 жыхароў
- 1917 год — 43 двары, 125 жыхароў
- 1960 год — 169 жыхароў
- 2002 год — 28 двароў, 56 жыхароў
- 2009 год — 43 жыхары
- 2019 год — 19 жыхароў
Славутасці
- Помнік на месцы забойства жыхароў Слабады і Скрыля ў Другую сусветную вайну, брацкая магіла савецкіх воінаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads