Скрыпень дробнакветкавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Скрыпень дробнакветкавы
Remove ads

Скрыпень дробнакветкавы (драбнакветкавы)[1][2] (Epilobium parviflorum) — від травяністых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая расліна 20—100 см вышынёй. Лісце супраціўнае, часам да 3 у кольцах, 5—11(13) см даўжынёй, 0,5—3 см шырынёй, па краі з аддаленымі дробнымі зубчыкамі, ніжняе лісце каротка-чарашковае. Кветкі дробныя, іх пялёсткі 5—8 мм даўжынёй, бледна-ружовыя. Плод — каробачка, 3—7 см, апушаны або радзей амаль голы. Насенне цёмна-карычневае, 0,8—1,1 мм. 2n = 36[2][3].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі[4][5]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[6].

Ва Украіне від расце на вільготных і багністых месцах па берагах рэк, ручаёў, сажалак і канаў — пераважна ў лясных раёнах і лесастэпе (у лясах Карпат і Крыму — толькі ў паніжаных месцах); у стэпе і паўднёвым Крыме радзей[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 207. (руск.) (укр.)
  3. efloras.org (англ.).
  4. bgbm.org (англ.).
  5. Кипрей мелкоцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads