Скрыпнёвыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Скрыпнёвыя
Remove ads

Скрыпнёвыя[1][2], таксама Асліннікавыя[1] (Onagraceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Налічвае больш за 20 родаў, якія аб’ядноўваюць звыш 640 відаў. На тэрыторыі Беларусі каля 25 відаў[1].

Remove ads

Апісанне

Пераважна шматгадовыя травы, часам кусты і паўкусты, рэдка невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайнае або зубчастае. Кветкі адзіночныя або з лісцінкамі ў коласпадобных, гронкападобных або мяцёлкавых суквеццях, большай часткай правільныя і абодваполыя, звычайна чатырохчленікавыя, з кветкавай трубкай, прырослыя да завязі. Плод — каробачка або арэхападобны, рэдка — ягадападобны.

Remove ads

Роды

Сямейства налічвае два падсямействы, шэсць трыб і 20 родаў[3]:

Падсямейства Ludwigioideae

  • Ludwigia L.

Падсямейства Onagroideae

  • Трыба Circaeeae
  • Трыба Epilobieae
  • Трыба Gongylocarpeae
  • Gongylocarpus Schltdl. & Cham.
  • Трыба Hauyeae
  • Hauya DC. Хауя
  • Трыба Lopezieae
  • Lopezia Cav.
  • Megacorax Elizondo et al.
  • Трыба Onagreae

Паводле The Plant List на 2013 год, у склад сямейства ўваходзяць 45 родаў, якія ўключаюць 832 віды[4].

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя, кармавыя, меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
  3. Genera in Onagraceae (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (27 ліпеня 2013).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads