Скумпія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Скумпія
Remove ads

Ску́мпія[1][2] (Cotinus) — род лістападных кветкавых раслін сямейства Сумахавыя (Анакардыевыя). Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Еўропе і Паўднёвай Азіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй да 5—12 м з шарападобнай кронай. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнае, шызаватага колеру. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя або зеленаватыя ў рыхлых канцавых мяцёлках з недаразвітымі кветкамі на падоўжных кветаножках, пакрытых чырванаватымі або зеленаватымі валаскамі. Плод — сухая касцянка.

Thumb
Суквецці скумпіі кагігрыі (Cotinus coggygria)

Растуць на сухіх камяністых і мелавых схілах сярод хмызняку, часам у дубовых і хваёвых лясах.

Remove ads

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя і тэхнічныя расліны. Вырошчваюць у ахоўных палосах. З лісця атрымліваюць таніны і іх вытворныя. Драўніна (жаўтавата-зялёнага колеру) выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага аздаблення. Таксама са скумпій атрымліваюць фарбавальнік фізегін, выкарыстоўваемы для афарбоўкі воўны, шоўку, скур, драўніны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads