Таніны

Дубільныя рэчывы From Wikipedia, the free encyclopedia

Таніны
Remove ads

Тані́ны[1] — група фенольных злучэнняў расліннага паходжання, якія змяшчаюць вялікую колькасць гідраксільных груп. Паводле хімічнай будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых кіслот (напрыклад, галавай) з многаатамнымі спіртамі (напрыклад, глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.

Thumb
Лупіна граната багатая на таніны (дубільныя рэчывы).

Прысутнічаюць у кары, драўніне, лісцях і/або пладах многіх відаў раслін (напрыклад, у кары дуба да 20 % танінаў, вярбы да 13 % танінаў). Таніны атрымліваюць таксама з лісця скумпіі[2]. Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджваюць бялкі з раствораў. Прыгнятаюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі. Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads