Скупа
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ску́па[1] — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пад’яварка (басейн Нёмана).
Remove ads
Назва
Прамыя аналагі — назвы рэк Скупа (у басейне ракі Рэсята на Верхнім Павоччы), Скуп’я (< Skupija) на Верхнім Падняпроўі (прыток Аршыцы)[2].
Корань Skup- можа быць звязаны з літоўскім skupstas «куст», латышскім skupsna, skupšķis «малы лясок». Ёсць індаеўрапейскае *(s)keup- «гронка, чуб, пук»[3].
Блізкім чынам матываваныя балцкія гідронімы тыпу Чачора, звязаныя з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)».
Такія рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[4].
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 12 км[5]. Плошча вадазбору 19 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰.
Пачынаецца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Лозкі, цячэ праз лясныя ўрочышчы Добрая Ночка і Гончая Струга, упадае ў Пад’яварку каля вёскі Капці.
Вадазбор у межах Нёманскай нізіны. У верхнім цячэнні ў сухое лета перасыхае.
Зноскі
- П. Л. Маштаков. Список рек Днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. — С. 34.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 956.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads