Чачора (прыток Сажа)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чачора — рака ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 56 км. Плошча вадазбору 551 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Remove ads
Назва
Назва Чачора балцкага паходжання.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рэкі Kek-upys, Keklys[2]. Рэкі з назвамі Чачора (Kek-, -r-) ёсць таксама на Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы[3]. У іншых балцкіх гідронімах корань Kek- пашыраны іншымі пашыральнікамі, як у назвах Чэчэна, Чэчэта або Чэчэль (-n-, -t-, -l-)[4].
Усе гэтыя назвы, уключна з назвай Чачоры, звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак). Яны маюць шырокія індаеўрапейскія адпаведнікі[5].
Блізкім чынам матываваныя і назвы тыпу Рэста, Рэкта, Рэхта і пад. Яны звязаныя з балцкім абазначэннем арэха (літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis) і далей з літоўскім rišti, прускім *ristun "звязваць" (арэхі растуць "звязкамі", гронкамі)[6][7].
Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне "сціскання" (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай "сціскання" адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[8].
Remove ads
Водаапісанне
Асноўныя прытокі — Дулепа, Любіца (справа), Глыбокая (злева). На рацэ знаходзіцца вадасховішча Меркулавічы.
Пачынаецца за 2 км на паўночны усход ад вёскі Лесавая Буда Кармянскага раёна, вусце на ўсходняй ускраіне горада Чачэрск. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Разводдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя; іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Пойма двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя ўчасткі параслі хмызняком. Рэчышча каналізаванае; яго шырыня 3—6 м у верхнім цячэнні, 7—10 м у сярэднім і да 15 м у ніжнім. Берагі вышынёй 1—1,5 м.
Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Remove ads
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151.
- Топоров В. Н. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. — Москва, 1982. — С. 41.
- В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 598.
- В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
- О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads