Слабодка (прыток Ластаянкі)
рака ў Беларусі, прыток Ластаянкі, басейн Заходняй Бярэзіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабо́дка[1] — рака ў Беларусі, у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ластаянка (басейн Заходняй Бярэзіны).
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Трасечаняты Ашмянскага раёна. Вадазбор на паўднёвай частцы Ашмянскага ўзвышша. Упадае ў Ластаянку прыкладна за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Арляняты Смаргонскага раёна. Рэчышча Слабодкі каналізаванае ў верхнім цячэнні.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads