Слонікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слонікі
Remove ads

Сло́нікі[1], таксама Даўгано́сікі[1] (Curculionidae) — найбуйнейшае сямейства жукоў, якое налічвае больш за 70 тысяч відаў, з якіх большасць засяляе трапічныя вобласці Зямлі; у Беларусі сустракаюцца 395 відаў, напрыклад, свірнавы даўганосік (Sitophilus granarius).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Характэрнай рысай слонікаў з’яўляецца выцягнутая пярэдняя частка галавы, так званая галаватрубка, дзякуючы якой яны і атрымалі беларускую назву.

Класіфікацыя

Слонікаў падпадзяляюць на дзве часткі: караткахобатныя (Adelognatha) і даўгахобатныя (Phanerognatha), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго даўжынёй галаватрубкі і размяшчэннем ротавых органаў. Лічынкі большасці даўгахобатных развіваюцца ўнутры тканак раслін, радзей сілкуюцца на паверхні лісця раслін або на глебе, у той час як лічынкі большай колькасці караткахобатных развіваюцца ў глебе.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads