Слонімскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сло́німскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад Слонім (не ўваходзіў у склад).

Хуткія факты Слонімскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пятралевіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пятралевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харашэвіцкага сельсавета[1]. 17 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Касцянёўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Вераб’евічы, Разанаўшчына і Чамяры)[2]. 27 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лабазаўка[3]. 16 сакавіка 1965 года адміністрацыйны цэнтр перанесены ў горад Слонім, сельсавет перайменаваны ў Слонімскі. У 1976 годзе ў склад Васілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Вераб’евічы і Разанаўшчына, у склад Паўлаўскага сельсавета — вёскі Міцькавічы і Талькаўшчына, у склад Азгінавіцкага сельсавета — вёска Чамяры[4]. 6 жніўня 1979 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзераўноўскага (4 населеныя пункты: вёскі Загрыцькава, Нагуевічы, Палатніца і Харашэвічы) і Паўлаўскага (3 населеныя пункты: Пятралевічы I, Пятралевічы II і Цывіншчына) і Велікашылавіцкага (вёска Якімавічы) сельсаветаў[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads