Дзераўноўскі сельсавет (Слонімскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзераўно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Дзераўная.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Піронімскага сельсавета перададзена вёска Піронім, з Мяляхавіцкага сельсавета — вёска Вішава[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна. 6 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Слонімскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Загрыцькава, Нагуевічы, Палатніца і Харашэвічы)[2].
Remove ads
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў. Большасць вёсак сельсавета ўзгадваецца яшчэ ў дакументах Вялікага Княства Літоўскага з пачатку XVI ст. як маёмасць магнатаў і шляхты. Маёнткі існавалі ў в. Вішава, Ісаевічы, Дзераўная, Харашэвічы, Высацк, Львоўшчына, Нагуевічы, Падгорная. У в. Вішава быў конезавод, у в. Дзераўная і Львоўшчына — спіртавыя заводы (вінакурні).
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1139 чалавек[5].
Выдатныя мясціны
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца найвышэйшая кропка Слонімскага раёна - 223,4 м, на адлегласці 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Баяры. Таксама на тэрыторыі сельсавета (на паўночнай ваколіцы Дзераўная) знаходзіцца гара Вартавая (187,5 м), якая ўяўляе сабой старажытнае гарадзішча 2-ой паловы 1-ага тысячагоддзя н.э. З узгорка адкрываецца захапляльнае відовішча навакольных ландшафтаў. Каардынаты: 53° 12,589' N, 25° 28,856' E.
- в. Баяры: вадзяны млын, царква
- в. Высацк: царква св. Георгія (пач. XIX ст.)
- в. Дзераўная: царква св. Троіцы (1914 г.)
- в. Ісаевічы: былая сядзіба (XIX ст., не захавалася), парк
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads