Слоўнікавы запас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слоўнікавы запас, лексікон — набор слоў, якімі валодае чалавек.

Класіфікацыя

Адрозніваюць два віды слоўнікавага запасу: актыўны і пасіўны.

Актыўны слоўнікавы запас уключае словы, якія чалавек выкарыстоўвае ў вусным маўленні і на пісьме.

Пасіўны слоўнікавы запас уключае ў сябе словы, якія чалавек пазнае пры чытанні ці на слых, але не выкарыстоўвае іх сам у вусным маўленні і на пісьме. Пасіўны слоўнікавы запас звычайна большы за актыўны ў некалькі разоў.

Слоўнікавы запас чалавека

Англіская мова

На думку складальнікаў слоўнікаў Webster (Third International Dictionary) і Oxford English Dictionary (Second Edition, 1993), англійская мова налічвае 470 тыс. слоў[1].

Але некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што пры падліку англійскіх слоў неабходна ўлічваць усе неалагізмы, уключаючы словы з інтэрнэт-блогаў і іншых неафіцыйных рэсурсаў, а таксама словы, якія ўжываюцца толькі ў разнавіднасцях англійскай мовы, да прыкладу, у Кітаі і Японіі.

Беларуская мова

Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных асаблівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі. Пры гэтым у ёй вялікая колькасць слоў, якія немагчыма перавесці літаральна. У гэтым яе ўнікальнасць і непаўторнасць.[нейтральнасць?] У літаратурнай мове налічваецца каля 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектах і мясцовых гаворках, якія з’яўляюцца яго важным складнікам.[праясніць]

«Вялікі слоўнік беларускай мовы» — лексікаграфічны даведнік[2], складзены і выдадзены ў 2012 годзе беларускім лінгвістам Фёдарам Піскуновым. Аб’ём — болей за 222 000 словаў[3].

Слоўнік арфаграфічна-парадыгматычнага тыпу створаны на аснове электроннай базы даных шляхам апрацоўкі значных аб’ёмаў тэкставых матэрыялаў (больш за 70 млн словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніцаў). Нароўні з зафіксаванымі ў акадэмічных слоўніках словамі, сюды ўключаныя таксама і тыя, што сустракаюцца толькі ў дыялектных зборніках і слоўніках, а таксама зафіксаваныя ў жывой мове[4].

Руская мова

У рускай літаратурнай мове каля 50 тысяч каранёў і дзясяткі тысяч вытворных ад іх слоў[5]. «Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы» У. І. Даля налічвае каля 200 тысяч слоў. Найбольш ужывальнымі словамі, згодна з «Частотным слоўнікам рускай мовы» пад рэдакцыяй Л. Н. Засорынай, з’яўляюцца каля 30 тысяч слоў, а найбольшую частату маюць крыху больш за 6 тысяч слоў, якія пакрываюць больш за 90 % апрацаваных пры складанні гэтага слоўніка тэкстаў.

Паводле даследавання Г. У. Галавіна[6], пасіўны слоўнікавы запас у тых, хто атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю, складае ў сярэднім 75 тыс. слоў; тыя, хто мае вышэйшую або няскончаную вышэйшую адукацыю, ведаюць у сярэднім 81 тыс. слоў, кандыдаты і дактары навук — 86 тыс. слоў[7].

Японская мова

Апошняе выданне найбуйнейшага слоўніка японскай мовы — Вялікага слоўніка японскай мовы — змяшчае 500 тыс. слоў[8], уключаючы рэдкія і архаічныя формы. Міністэрства адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій выдае спіс Дзёё кандзі — спіс іерогліфаў, рэкамендаваны для паўсядзённага выкарыстання. Станам на 2020 год спіс складаецца з 2136 іерогліфаў, з якіх 1026 вывучаецца ў пачатковай школе, а 1110 — у сярэдняй[9].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads