Пасіўны слоўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пасіўны слоўнік, пасіўны запас слоў[1] — частка слоўнікавага складу мовы, якая складаецца з адзінак, абмежаваных ва ўжыванні асаблівасцямі пазначаных імі з’яў[2] (да прыкладу, гістарызмы, уласныя імёны) або вядомых толькі частцы носьбітаў мовы (як архаізмы, неалагізмы, тэрміны). Да пасіўнага слоўніка могуць належаць і лексічныя адзінкі, якія выкарыстоўваюцца выключна ў асобных функцыянальных стылях мовы: кніжная, гутарковая і іншая стылістычна афарбаваная лексіка[2]. Пасіўны слоўнік супрацьпастаўляецца актыўнаму.

Пасіўны слоўнік жывой мовы лічыцца адкрытай сістэмай, бо колькасць яго адзінак не абмежавана і не можа быць строга і цалкам вызначана тэзаўрусам якога-небудзь слоўніка. Мяжа актыўнага і пасіўнага слоўніка рухомая: так, шмат старых слоў з XX стагоддзя ўжо выйшлі з актыўнага ўжывання, але захаваліся ў пасіўным слоўніку. Выяўленню суадносін актыўнага і пасіўнага запасу слоў мовы на пэўным этапе яе развіцця служаць частотныя слоўнікі[1].

Remove ads

Іншыя значэнні тэрміна

У псіхалінгвістыцы пасіўны слоўнік вызначаецца як сукупнасць лексічных адзінак, якія асобны носьбіт мовы разумее, але не ўжывае ў спантанным маўленні. Часам тэрмін у гэтым значэнні супрацьпастаўляецца паняццю «патэнцыйны слоўнік», што абазначае словы, значэнні якіх носьбіт не ведае, але здольны вызначыць іх, абапіраючыся на ўнутраную форму слова або кантэкст[2].

У лексікаграфічнай тэорыі Л. У. Шчэрбы пад пасіўным слоўнікам разумеецца лексікаграфічны дапаможнік, арыентаваны на таго, хто слухае або чытае, а не на таго, хто гаворыць (у адрозненне ад актыўнага слоўніка); да гэтага тыпу адносіцца большасць перакладных слоўнікаў[2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads