Слідзец (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слі́дзец[2] — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 11 км у напрамку на поўдзень ад горада Чашнікі, за 1 км на поўдзень ад вёскі Слідцы.

Хуткія факты Слідзец, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,55 км². Даўжыня 1,91 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Найбольшая глыбіня 19,1 м, сярэдняя 6,8 м. Аб’ём вады 3,75 млн м³. Плошча вадазбору 8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м, пад хмызняком. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёвай частцы возера ёсць вялікі заліў. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы, поўдні і захадзе невялікія ўчасткі сплавіны і забалочанай поймы шырынёй да 80 м. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слаба зарастае. Шырыня паласы расліннасці да 40 м, пашырана да глыбіні 3—4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-47. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads