Смалёўка ляскаўка

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Смалёўка ляскаўка
Remove ads

Смалёўка ляскаўка[1] (Siléne vulgáris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Першапачаткова расліна была апісана Конрадам Мёнхам, у працы Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis: a staminum situ describendi (1794) пад назвай Behen vulgaris. Назва, якую цяпер прызнаюць сапраўднай, была апублікавана ў 1869 годзе ў дзевятым выданні працы Flora von Nord- und Mittel-Deutschland  (ісп.). Вядома вялікая колькасць сінонімаў, некаторыя з іх:

  • Silene cucubalus Wibel,
  • Silene inflata (Salisb.) Sm.,
  • Silene latifolia (Mill.) Rendle et Britt.,
  • Silene behen (L.) Ikonn.[2]

Беларускія назвы: ляскаўка, ласкавіца, ласкаўка, лускавіца, лускаўка[3], калетнік, ландыш белы, луснец[4], звончык[5][6], заячча капуста, заеччы мак, скрыпушка[7].

Remove ads

Распаўсюджанне

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Малой і Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Гімалаях, Манголіі, Японіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Шырока распаўсюджаная на ўсёй тэрыторыі Расіі, акрамя арктычных і паўднёвых пустынных раёнаў.

Расце па лугах, узлесках, палянах, у светлых лясах, на высечках, пустках, абочынах дарог, па канавах; часцей сустракаецца на прырэчных лугах, пераважна ў паўднёвых абласцях засмечвае пасевы хлебных злакаў.

Remove ads

Біялагічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40-100 см, голая, з прамым сцяблом. Лісце ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, даўжынёй да 10 см і шырынёй да 30 мм; шызае; ніжнія звужаныя ў кароткі хвосцік.

Кветкі на кароткіх кветаножках. Чашачка ўздутая, голая, даўжынёй 13-18 мм і шырынёй 7-10 мм, з 20 жылкамі. Пялёсткі ў 1,5—2 разы даўжэй чашалісцікаў, белыя, з рассечаным адгінам. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—верасні, плоданасіць з ліпеня. Карані кароткія, не галінастыя. Лёгка вырываюцца з зямлі.

Выкарыстанне

Парасткі смалёўкі выкарыстоўваюцца ў міжземнаморскай кухні: на паўночна-усходзе Італіі — у рызота, у Ла-Манчы  (руск.) — для запраўкі т. зв. «удовага гаспача  (руск.)» (gazpacho viudo).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Silene cucubalus Wibel
  2. Silene vulgaris: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 29 сакавіка 2015)
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads