Смалёўка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смалёўка[1], Ляскаўка[2] (Silene) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыпавы від роду — Silene gallica L.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Сцябло пераважна прамастойнае, вышынёй 20—80[1] см. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае. Кветкі белага, жаўтаватага, чырвонага, пурпуровага колеру, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.
Распаўсюджванне
Род налічвае больш за 400 відаў у паўночных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у асноўным у Міжземнамор’і[3].
На тэрыторыі Беларусі род прадстаўлены 11 відамі[4], на тэрыторыі Расіі — прыкладна ста пяццюдзесяццю відамі, з іх у Заходняй Сібіры сустракаецца 22 віды і 15 — на Алтаі.
Многія аднагадовыя віды, напрыклад, смалёўка вільчатая (Silene dichotoma), засмечваюць пасевы, растуць на пустках і т. п. Шматгадовыя віды звычайна насяляюць на камяністых і пясчаных месцах, нярэдка ўтвараючы дзярніны. Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris), сустракаецца па сухіх лугах і схілах, у зарасніках хмызнякоў, на высечках, часам як пустазелле. смалёўка панікаючая (Silene nutans) расце ў светлых лясах, гаях, па лясных схілах. Silene acaulis — арктаальпійская падушкападобная расліна[5]. Карані светніка звычайнага (Silene chalcedonica) раней ужываліся замест мыла, адсюль яе іншыя назвы — татарскае мыла, панская фанабэрыя, cмалянка двухдомная (Silene dioica), народная назва шчаўкушкі, шчалкушкі, расце па хмызняках і ярах, cмалянка белая (Silene latifolia), народныя назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 487 відаў[6]:
- Silene acaulis (L.) Jacq.
 - Silene armeria L. — Смалёўка армерыяпадобная
 - Silene borysthenica (Gruner) Walters
 - Silene campanulata S.Watson
 - Silene cashmeriana (Royle ex Benth.) Majumdar
 - Silene coeli-rosa (L.) Godr.
 - Silene compacta Fisch.
 - Silene conoidea L.
 - Silene cretica L.
 - Silene dichotoma Ehrh. — Смалёўка вільчатая, ці Ласкаўка
 - Silene dioica (L.) Clairv.
 - Silene douglasii Hook.
 - Silene drummondii Hook.
 - Silene flos-cuculi (L.) Greuter & Burdet
 - Silene gallica L.
 - Silene gigantea (L.) L.
 - Silene jenisseensis Willd.
 - Silene laciniata Cav.
 - Silene latifolia Poir.
 - Silene menziesii Hook.
 - Silene noctiflora L.
 - Silene patagonica (Speg.) Bocquet — Смалёўка начная
 - Silene pendula L.
 - Silene repens Patrin
 - Silene rupestris L.
 - Silene sibirica (L.) Pers.
 - Silene songarica (Schrenk ex Fisch. & C.A.Mey.) Bocquet
 - Silene stenophylla Ledeb.
 - Silene uniflora Roth
 - Silene vulgaris (Moench) Garcke — Смалёўка ляскаўка, ці Ласкавіца, ці Лускаўка, ці Калетнік, ці Ландыш белы, ці Луснец, ці Званец, ці Звончык, ці Заячча капуста, ці Заеччы мак
 
- Silene dioica
 - Silene dioica × Silene latifolia
 - Silene uniflora
 
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
 - Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
 - Смолёвка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
 - База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 9 лістапада 2011.
 - Silene (англ.). The Plant List. Version 1.1. (4 лістапада 2013). Праверана 17 верасня 2016.
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
