Смарганец шарсцісты

Від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Смарганец шарсцісты
Remove ads

Смарганец шарсцісты[1] (Holcus lanatus) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 80[1] см. Утварае дзярніну. Сцяблы прамастойныя, у вузлах і пад імі, а таксама лісце, апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, сядзячае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Суквецце — мяцёлка даўжынёй каля 10 см. Асцюкі кароткія, кручкападобна сагнутыя. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, умераных абласцях Азіі і Паўночнай Афрыкі, на Канарскіх астравах і востраве Мадэйра[2]. Натуралізавалася ў розных рэгіёнах свету[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне

Кармавая і газонная расліна. Вырошчваецца ў Чылі, Бутане, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Бухарник шерстистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads