Смартфон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смартфо́н (англ.: smartphone — разумны тэлефон) — мабільны тэлефон, дапоўнены функцыянальнасцю кішэннага персанальнага камп’ютара. Таксама камунікатар (англ.: communicator, англ.: PDA phone) — кішэнны персанальны камп’ютар, дапоўнены функцыянальнасцю мабільнага тэлефона.

Хоць у мабільных тэлефонах практычна заўсёды былі дадатковыя функцыі (калькулятар, каляндар), з часам выпускаліся ўсё больш і больш інтэлектуальныя мадэлі. Для падкрэслення ўзросту функцыянальнасці і вылічальнай магутнасці такіх мадэляў ўвялі паняцце «смартфон». У часе росту папулярнасці КПК яны сталі выпускацца з функцыямі мабільнага тэлефона, такія прылады пачалі называцца камунікатарамі. Цяпер падзел на смартфоны і камунікатары неактуальны, абодва паняцця абазначаюць адно і тое ж — мініяцюрны ўніверсальны камп’ютар з паўнавартаснымі карыстальніцкімі інтэрфейсамі і развітымі радыё-інтэрфейсамі мабільнага тэлефона.
Смартфоны адрозніваюцца ад звычайных мабільных тэлефонаў наяўнасцю досыць развітой аперацыйнай сістэмы, адкрытай для распрацоўкі праграмнага забеспячэння іншымі распрацоўшчыкамі (аперацыйная сістэма звычайных мабільных тэлефонаў закрыта для іншых распрацоўшчыкаў у значна большай ступені). Устаноўка дадатковых праграм дазваляе значна палепшыць функцыянальнасць смартфонаў у параўнанні са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі.
Аднак апошнім часам мяжа паміж «звычайнымі» тэлефонамі і смартфонамі ўсё больш сціраецца, новыя тэлефоны (за выключэннем самых танных мадэляў) даўно маюць функцыянальнасць, некалі уласцівую толькі смартфонам, напрыклад, электронную пошту і HTML-браўзер, а таксама шматзадачнасць.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
![]() |
Смартфон на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads