Сморгаўскі тракт

тракт у Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia

Сморгаўскі трактmap
Remove ads

Смо́ргаўскі тракт — тракт у Цэнтральным раёне Мінска. Ідзе ад вуліцы Кахоўскай да Прыгараднай, перасякае Брагінскі сквер.

Хуткія факты Сморгаўскі тракт Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Сморгаўскі тракт названы па засценку (хутары) Сморгаўка (Сморгаўцы) і аднайменным прадмесці. Засценак месціўся прыкладна там, дзе цяпер вуліца Прыгарадная і зялёная зона, якая пераходзіць у ворныя землі. У сярэдзіне XIX ст. у месцы, дзе сыходзяцца вуліца Чарвякова і Сморгаўскі тракт, было звычайнае скрыжаванне дзвюх дарог: налева — на Даўгінава (старажытная вёска ў Вілейскім раёне, важны пункт на шляху з Варшавы ў Полацк), направа — на Сморгаўку[1]. Пазней гэтыя дарогі ператварыліся ў вуліцы і атрымалі свае назвы — Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты. Пасля на скрыжаванні з’явіліся хаты, вырас прыватны сектар. У 1960-х гадах ля прыватнага сектара пабудаваныя 5-павярховыя хрушчоўкі[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Галіна Новікава. Даўгінава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2. С. 211.
  2. Александр Лычавко.. Интересные факты о легендарной площади Перемен(недаступная спасылка). The Village (24 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads