Смыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смыга[1] (укр.: Смига) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дубенскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Крэменец — Камяніца-Валынская. Праз мястэчка праходзіць аўтадарога Дубна — Крэменец.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1861 годзе як Кенэберг. У 1860 годзе ўладальнік мясцовасці граф Берг, які жыў у Студзінцы, запрашае з Прусіі і пасяляе тут дзесяць сем’яў немцаў спецыялістаў-клёпачнікаў. Яны з дуба выраблялі клёпкі для бочак з півам, віном і гарэлкай. Было пабудавана два вялікія склады для гатовай прадукцыі. Паселішча немцаў спачатку не мела назвы. У падзяку свайму гаспадару графу Бергу паселішча назвалі Кенэнберг, па прозвішчы двух уладальнікаў — Кенэ і Берга, Берг прадаў немцу Кенэ лес. Кенэ збудаваў тартак і пачаў распілоўваць драўніну. Для рабочых ён пабудаваў два баракі, а потым сюды перасяліліся і лесарубы. Паводле падання ў 1906 годзе Берг, а магчыма і Кенэ, праклаў чыгунку, але праз пяць гадоў усё гэта прадаў барону Струвэ з Даніі. З часам Стувэ пашырыў магутнасці тартака, збудаваў вузкакалейку, млын, наладзіў вытворчасць гонты і іншы дрэваапрацоўчы промысел. Але перад Першай сусветнай вайной амаль усе немцы павяртаюцца да Прусіі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads