Снежная
вёска ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сне́жная[1] (трансліт.: Sniežnaja, руск.: Снежная) — вёска ў Беларусі, у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Галынкаўскага сельсавета.
Remove ads
Этымалогія
Па некаторых звестках, да Другой сусветнай вайны вёска насіла назву Кабакі.
Геаграфія
Знаходзіцца за 12 кіламетраў на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Зэльва, за 14 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Зэльва, за 140 кіламетраў ад Гродна[2].
Насельніцтва
- 318 жыхароў, 118 двароў (2001)[2].
Інфраструктура
- Пачатковая школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў[2].
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
- Каменны могільнік перыяду сярэднявечча, XIII—XV ст.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads