Снежнаягаднік белы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Снежнаягаднік белы, Снежная ягада[1], Снягулькі[2] (Symphoricarpos albus) — куст, дэкаратыўная расліна роду Снежнаягаднік сямейства Бружмелевыя. Радзіма — Паўночная Амерыка, дзе ён расце ў Канадзе і на поўначы ЗША.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Лістападны хмызняк вышынёй да 1,5 метра з тонкімі пабегамі. Лісце супраціўнае, яйкападобнае або авальнае, цэльнакрайняе, даўжынёй да 2-5 см. З верхняга боку зялёнае, голае, з ніжняга — шызае і злёгку апушанае.
Кветкі дробныя (0,6 см дыяметрам), са званочкавым 4-5-лопасцевым ружовым венчыкам, сабраным у густыя кісцепадобныя суквецці ў пазухах лісця. Цвіце з мая па верасень. Плод шарападобны, дыяметрам да 1 см, белага колеру, з дзвюма костачкамі ўнутры, неядомы. Спее ў верасні, доўга не ападае.
Remove ads
Выкарыстанне
Ужываецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, у асноўным у жывых загарадзях, але добра глядзіцца і ў адзіночных пасадках. Квітнее доўга і багата, на расліне можна ўбачыць і кветкі, і плады адначасова. Зімаўстойлівасць расліны высокая, непатрабавальная, добра пераносіць стрыжку. Размнажаюць снежнаягаднік адводкамі, тронкамі, дзяленнем куста і насеннем.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads