Сноўка (прыток Даколькі)

рака ў Беларусі, прыток Даколькі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сноўка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Даколька. Даўжыня 11 км[1]. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Глядавічы, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Стражы. Рэчышча каналізаванае.

Хуткія факты Сноўка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва старабалцкага паходжання. Пярвейшая назоўная форма — Сноў.

Прамыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы буйной дзесенскай ракі Сноў[ru], малой ракі Сноўка (< Сноў) у басейне Нёмана.

Ад індаеўрапейскага *(s)nā- / *(s)nāu- / (s)neu- «цячы». Ад яго з дапамогай пашыральніка -l- назва рэк Нальша (двойчы на Павоччы, таксама меркавана на цяперашнім беларуска-літоўскім памежжы)[2], літоўская Nalija, пскоўская Наліца (< *Nālia)[3]. З дапамогай пашыральніка -t- назва рэк Нача, пруская *Nātangā[4][5], літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[6].

Назва ракі Сноў значыць «Плыткая (рака)».

Старабалцкае *Snāvas «цячэнне» (< індаеўрапейскае *sna-ṷo-s) захавалася на сёння толькі ў гідраніміі. Фанетычна падобная структура ў старабалцкага *Drāvas (таксама захавалася толькі ў гідраніміі), ад індаеўрапейскага *dreu- «бегчы, імкнуцца»[3], ад якога рачныя назвы тыпу Адроў, Сухадроўка.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads