Даколька
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дако́лька, Дако́ль, Дако́лка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Remove ads
Назва
Паводле Ул. Тапарова, назву трэба супастаўляць з прускім doacke «шпак»[1].
В. Жучкевіч звязвае назву з тэрмінам даколь (аснова — кол), які азначае «апоры для стага, тарпы». На вялікіх сенакосах, дзе стагі і тарпы ставяцца штагодна прыкладна на адных і тых жа месцах, даколле застаецца і на зіму. Назва ракі вытворная ад назвы вёскі Даколь[2].
Гідраграфія
Даўжыня ракі 43 км, з іх 14 км у Старадарожскім раёне[3]. Плошча вадазбору 462 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Асноўныя прытокі: Сноўка (справа), Альніца (злева).
Рака пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Прыпяцкага Палесся, цяпер меліяраванай. Упадае ў Пціч за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы Глускага раёна. Даліна ракі невыразная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 5—20 м, у вусці — 12 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads