Соф’я Мальская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́ф’я Ма́льская герба «Налэнч» (польск.: Zofia Malska; 1791, Целясніца, Расійская імперыя — 24 лютага 1859, Раманаў, Расійская імперыя) — шляхцянка, маці Каэтана, Люцыяна і Язэпа.
Remove ads
Біяграфія
Каля 1810 года выйшла замуж за Яна Крашэўскага[1]. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Не лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бяспечным месцам, пазней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Праз некалькі тыдняў пасля нараджэння сына Юзафа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў[2].
Аднак звесткі пра паражэнне Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад яго вяртаннем Мальскія з немаўляткам з’ехалі да родных у Кракаў. Толькі пасля заняцця Кракава расійскімі войскамі ў сярэдзіне мая Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павета на Літве[2].
Мелі трох сыноў і дзвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[3] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каэтана (1827—1896)[4]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі з Віленскага ўніверсітэта[5].

Памерла ў 1859 годзе. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каэтанам і Люцыянам.
Remove ads
Зноскі
- Zofia Malska h. Nałęcz (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 19 сакавіка 2012.
- Warzenica Ewa.. Józef Ignacy Kraszewski (польск.)(недаступная спасылка). Chomik. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 19 сакавіка 2012.
- Jadwiga Moraczewska z d. Kraszewska (англ.)(недаступная спасылка). Strona genealogiczna Tadeusza i Jagody Plebańskich. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 лютага.
- Danek Wincenty. Józef Ignacy Kraszewski. Zarys życia i twórczości (польск.)(недаступная спасылка). Chomikuj.pl. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 лютага 2012.
- admin.. Многогранная личность Ю. И. Крашевского (руск.)(недаступная спасылка). Свіслацкая газета (29 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2017. Праверана 19 сакавіка 2012.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads