Ян Крашэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Крашэўскі
Remove ads

Ян Крашэ́ўскі герба «Канёва (Ястрабец)» (польск.: Jan Kraszewski; 1786 або 1789[2] — 15 лютага (27 лютага) 1864, маёнтак Яалін Пружанскага павета[2] Гродзенскай губерні, Расійская імперыя) — беларускі[3] шляхціч, харунжы Пружанскага павета, старшыня земскага суда, суддзя гранічны і земскі[2].

Хуткія факты Ян Крашэўскі, харунжы Пружанскага павета ...
Remove ads

Біяграфія

Дзед Яна Фабіян служыў у панцырнай харугве пад камандаваннем гетмана Юзафа Патоцкага, а пасля службы, згодна з прынятымі тады звычаямі, застаўся на двары гетмана. З ласкі гетманскага сына Вінцэнта пакінуў сыну Каэтану, апошняму трамбовельскаму лоўчаму, прыгожую вёску Бузаўку, ацэненую ў мільён злотых. Далейшыя перспектывы Крашэўскіх былі звязаны з лёсам «няміраўскай» лініі Патоцкіх, аднак іх росквіт перарваўся ў 1793 годзе з другім падзелам Рэчы Паспалітай. Вінцэнт Патоцкі, даведаўшыся, што шлях Суворава падчас яго паходу па Украіне пралягае праз Няміраў, загадаў зруйнаваць няміраўскі палац, прадаў маёнткі і назаўжды з’ехаў з Украіны.

У гэтым самым года памёр Каэтан Крашэўскі. яго жонка Эльжбета з Міхалоўскіх, дачка санацкага стольніка, памерла яшчэ раней, і Ян застаўся на выхаванні Каэтанавых братоў. Яны набылі хлопцу вялікую вёску Баровае або Баравое (польск.: Borowo) пасярод палескіх балотаў. Маладому шляхцічу не падабалася яго новае месца жыхарства, і пасталеўшы, ён пачаў шукаць спосабу пасяліцца ў іншым месцы, бліжэй да людзей. Адзін са стрыяў, Юзаф, прапанаваў Яну памяняцца на ўласны маёнтак Доўгае і Перасудавічы. Прапазіцыя здалася Яну прывабнай, і ў 1807 годзе абмен адбыўся. Аднак пазней высветлілася, што ў Перасудавічах цягнулася даўняя спрэчка суседзяў наконт мяжы маёнткаў, і неўзабаве ў чарговай інстанцыі земскіх судоў Ян Крашэўскі прайграў перасудавіцкі фальварак[4].

Каля 1810 года ўзяў шлюб з Зоф’яй Мальскай[2] з Раманава (цяпер у Любельскім ваяводстве Польшчы), атрымаў ладны пасаг і сувязі з пружанскім зямляцтвам. Ужо ў 1813—1815 ён згаданы ў «Месяцаслове з роспісам чыноўных асоб, ці Агульным штаце Расійскай імперыі» як суддзя Пружанскага павятовага суда, у 1816—1819 — старшыня гэтага суда. У 1820—1821 — харунжы павятовы ў земскім судзе, у 1822—1824 — суддзя ў межавым апеляцыйным судзе. Знаходжанне на пасадах у судох першай інстанцыі ў той час не патрабавала пэўных юрыдычных ведаў, а павятовы харунжы паводле Статусу ВКЛ меў абавязак захоўваць харугвы і мабілізаваць апалчэнне. Аднак у Расійскай імперыі гэтая пасада стала чыста намінальнай, і тым не менш, Ян Крашэўскі вельмі ганарыўся гэтым і шмат гадоў пасля называў сябе «апошнім харунжым Пружанскага павета» (хоць насамрэч пасля яго пасаду займалі прынамсі некалькі чалавек)[5].

У расійска-французскую вайну непадалёк ад маёнтку Крашэўскага размяшчалася дывізія генерала Касінскага, адбыліся дзве бітвы, а сама сядзіба была рабавана то адным, то другім бокам. У рэшце рэшт Ян Крашэўскі вырашыў разбурыць жылы дом, а сам перасяліўся ў флігель[6]. Пасля вайны маёнтак давялося будаваць наноў; быў пастаўлены сціплы драўляны палацык з невялічкім садам. Адразу за домам пачыналася багна і дрыгва, дзе тапілася быдла, а незаўважная з-за балота мяжа з суседзямі была пастаянным прадметам разладаў у часе сенакосаў[4].

Дзядзькі болей не цікавіліся лёсам крэўнага, і яму даводзілася спадзявацца толькі на самога сябе. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Ян быў энергічным і моцным гаспадаром. У першай трэці XIX стагоддзя набыў суседні з Доўгім маёнтак[7] і збудаваў сядзібны дом, а ў 1834 годзе — уніяцкую царкву[8]; рыў каналы для асушэння балотаў; узвёў гаспадарчыя пабудовы і адзін з першых у Літве цукровы завод; нарыхтоўваў торф для ацяплення. У Доўгім аднавіў і цалкам адрэстаўраваў каталіцкую каплічку з цудатворным абразам Божай Маці, павесіў новы звон, названы «Люцыянам»[7]. Добра ведаў лацінскую, нямецкую і французскую мовы, збіраў бібліятэку і старажытныя рукапісы. Сябраваў з паэтам Францішкам Карпінскім[9]. У Доўгім, які тады ўваходзіў у склад маёнтку Крашэўскіх Стары Куплін, 11 сакавіка 1827 года нарадзіўся яшчэ адзін сын Каятан.

Ян з Соф’яй мелі трох сыноў і дзвюх дачок: Юзафа (1812—1887); Ядвігу[10] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каэтана (1827—1896)[11]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Юзаф чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі з Віленскага ўніверсітэта[9].

Thumb
Надмагілле Яна і Каэтана Крашэўскіх у Шарашове

Ян памёр у 1864 годзе, знаходзячыся ў гасцях у маёнтку Марачэўскіх Яалін, куды выйшла замуж іхняя дачка Ядвіга (польск.: Joanna)[12]. Пахаваны ў Шарашове (Пружанскі раён).

Remove ads

Зноскі

  1. Jan Kraszewski (1786 — 1864) (англ.). Ancestry.com (22 лютага 2012).
  2. Jan Kraszewski h. Jastrzębiec (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski (19 сакавіка 2012).
  3. Warzenica Ewa.. Józef Ignacy Kraszewski (польск.)(недаступная спасылка). Chomik (19 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 мая 2020.
  4. Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 28 красавіка 2012. — № 34 (9480). — С. 3.
  5. Конспекты по Ю.И. Крашевскому / сост. Р.Н. Гусева. — Брест: Альтернатива, 2010. — С. 38—39.
  6. Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 23 мая 2012. — № 39 (9485). — С. 5.
  7. Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 4—5.
  8. admin.. Многогранная личность Ю. И. Крашевского (руск.)(недаступная спасылка). Свіслацкая газета (22 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 4 мая 2020.
  9. Jadwiga Moraczewska z d. Kraszewska (англ.)(недаступная спасылка). Strona genealogiczna Tadeusza i Jagody Plebańskich (23 лютага). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 мая 2020.
  10. Danek Wincenty.. Józef Ignacy Kraszewski. Zarys życia i twórczości (польск.)(недаступная спасылка). Chomikuj.pl. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 лютага 2012.
  11. Jadwiga Siedlecka-Siwuda.. Szereszewo — historia miasteczka (польск.). Encyklopedia Puszczy Białowieskiej (2 чэрвеня 2012).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads