Спартэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спартэль (ісп.: Espartel, араб. رأس سبارتيل) — мыс у Марока, размешчаны на ўваходзе ў Гібралтарскі праліў прыкладна ў 10 км ад горада Танжэр.
Remove ads
Недалёка ад мыса размяшчаўся востраў Спартэль, які затануў прыкладна 12 тыс. гадоў назад[1]. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэты востраў з’яўляўся легендарнай Атлантыдай. Ад мыса на поўдзень распасціраецца адна з самых працяглых у свеце пляжных ліній (47 км), якая абмываецца чыстымі водамі акіяна.
Дзякуючы свайму становішчу на стыку Міжземнага мора і Атлантычнага акіяна раён вакол мыса меў стратэгічнае значэнне. У кастрычніку 1782 года падчас вайны за незалежнасць ЗША адбылася бітва паміж брытанцамі і іспанцамі. Праз некалькі сот гадоў, у гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі побач з мысам таксама адбылася марская бітва.
Remove ads
Зноскі
- Ornekas, Genevra (2005). "Atlantis Rises Again". Science. Vol. 722, no. 1. Архівавана з арыгінала 27 жніўня 2009. Праверана 28 жніўня 2011.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads