Спондаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спо́ндаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Спонды.

Хуткія факты Спондаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Косцевіцкі сельсавет у складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Косцевічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Спонды, сельсавет перайменаваны ў Спондаўскі[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Жукойненскага сельсавета перададзены населены пункт Падліп’е[2]. 3 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Клюшчанскага сельсавета і частка скасаванага Жукойненскага сельсавета (37 населеных пунктаў: Бабічы, Вялікае Туроўе, Жукойні, Кайміна Дальняя, Ласі, Малое Туроўе, Мельніца Сарочча, Пільвіны, Сарочча, Сідарышкі, Тумкі, хутары Асенькішкі, Багудзенькі, Барынова, Быжына, Глінішча, Дворышча, Дрывасекі, Заазер’е, Кайміна Горная, Кляцішча, Леснічоўка, Лукавыя, Мінары-I, Мінары-II, Мінары-III, Навасада, Петрышкі, Пінікла-I, Пінікла-II, Пінікла-III, Рудаўка, Сідарышкі, Чарвонка, Якобішкі, Ясень і смалзавода «Сарочча»)[3]. З 31 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Астравецкага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Смаргонскага раёна. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Глушыца I і Старая Жэлядзь[4]. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Міхалішкаўскага сельсавета перададзена вёска Кайміна Горная[5]. 11 лістапада 2011 года скасаваны хутары Гудалішкі і Кісялеўшчына[6].

26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядскія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масцяны, Падкасцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова — перададзеныя ў склад Міхалішкаўскага сельсавета[7].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Спондаўскага сельсавета складала 967 чалавек[8], з іх 86,3 % — беларусы, 9,2 % — палякі, 2,4 % — рускія[9].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads