Споры (возера)
возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спо́ры[2] — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 5 км на паўднёвы захад ад Паставаў каля вёскі Шыркі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера 20,8 м, сярэдняя 4,2 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору 48 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—20 метраў. На поўначы і захадзе схілы парослыя лесам, на паўднёвым усходзе і ўсходзе разараныя.
Заходняя частка возера глыбакаводная, усходняя — мелкаводная, з плоскім дном. Прыблізна ў цэнтры возера паміж глыбокай і мелкаводнай часткамі размяшчаецца востраў, плошча якога складае 0,015 км². У возеры ёсць 3 вялікія затокі. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пакрытыя хмызняком, месцамі зліваюцца з схіламі катлавіны. Месцамі вакол возера забалочаная пойма шырынёй 5—8 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае да глыбіні 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае. Упадае ручай Варонаўка. Таксама з возера Споркі (Малыя Споры) ўпадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, сом, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads