Справа славістаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Справа славістаў» (Справа «Расійскай нацыянальнай партыі») — сфабрыкаваная[1] крымінальная справа па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці» супраць вялікай колькасці прадстаўнікоў інтэлігенцыі (у асноўным з Масквы і Ленінграда) ў 1933—1934 гадах.
Фігуранты
Найбольш шматлікай была група маскоўскіх славістаў (члены-карэспандэнты АН СССР М. М. Дурнаво (да таго часу выключаны з Беларускай АН), Р. А. Ільінскі, А. М. Сялішчаў, сын М. М. Дурнаво — А. М. Дурнаво і яго нявеста — В. У. Трубяцкая, бацька В. У. Трубяцкой — пісьменнік У. С. Трубяцкі, прафесары В. У. Вінаградаў, К. В. Квітка, П. А. Растаргуеў, М. Л. Туніцкі, І. Р. Галанаў, В. Ф. Ржыга і інш.).
Remove ads
Абвінавачванні
Заслухоўванне справы адбылося ўвесну 1934 года, усяго было асуджана больш за 70 чалавек. У прыватнасці, Дурнаво і Ільінскі атрымалі дзевяць гадоў лагераў, Сялішчаў і У. Трубяцкі — пяць.
У 1937—1938 гг. М. М. і А. М. Дурнаво, У. С. Трубяцкі, В. У. Трубяцкая, Р. А. Ільінскі былі зноў прыцягнуты да адказнасці і прысуджаны да расстрэлу.
Лёсы

Асуджаных па «Справе славістаў» рэабілітавалі: у 1956 годзе па «ленінградскай справе», у 1964-м — «па маскоўскай»[2].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads