Афанасій Мацвеевіч Сялішчаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Афанасій Мацвеевіч Сялішчаў
Remove ads

Афана́сій Мацве́евіч Сялі́шчаў 11 (23) студзеня 1886, Валова, Арлоўская губерня[3] — 6 снежня 1942, Масква) — савецкі лінгвіст-славіст, член-карэспандэнт АН СССР (1929), член-карэспандэнт Балгарскай АН (1931).

Хуткія факты Афанасій Мацвеевіч Сялішчаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Унёсак у навуку

Сялішчаў — адзін з буйнейшых рускіх славістаў XX стагоддзя[4], аўтар прац па гісторыі рускай мовы, параўнальнай граматыцы славянскіх моў, па славянскіх гаворках у Албаніі і Македоніі (якія ў далейшым ляглі ў аснову літаратурнай македонскай мовы), па балканістыцы, па славянскай палеаграфіі і тапаніміцы. Лічыў македонскія гаворкі часткай балгарскай мовы і рэзка крытыкаваў «сербізуючую» канцэпцыю югаслава А. Беліча, аднак пярэчыў, калі ў Балгарыі з яго тэорыі рабіліся палітычныя высновы аб прыналежнасці тэрыторый[5]. Паводле Бернштэйна, у далейшым у сваім курсе славянскай філалогіі, прачытаным у 1938 г., Сялішчаў згадаў македонскую як асобую мову і ўхваліў артыкул Бернштэйна пра македонскую мову для ВСЭ[6]. У выдадзеных у 1968 годзе «Выбраных працах» Сялішчава македонскія гаворкі прадстаўлены як частка «балгарскай моўнай тэрыторыі»[7].

Аўтар буйной працы па дыялекталогіі «Дыялекталагічны нарыс Сібіры» (выпуск 1, 1921), сацыялінгвістычных прац пра змены ў рускай мове пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі: «Мова рэвалюцыйнай эпохі» (1928; неўзабаве праца стала паўзабароненай праз цытаты з Троцкага, Каменева і інш., у 1935 раскрытыкавана ў «Правде» і знята, у 2003 перавыдадзена), «Пра мову сучаснай вёскі» (1939). Пасмяротна выдадзена кніга «Стараславянская мова» ў дзвюх частках (1951—1952) — адно з найлепшых апісанняў мовы старажытнейшых пісьмовых помнікаў, якое таксама мае значэнне падручніка; праца перавыдавалася ў 2001 і 2006 гг.

Remove ads

Унёсак у адукацыю

А. М. Сялішчаў актыўна распрацоўваў праграмы вучэбных курсаў па славянскіх мовах. У рукапісах захаваліся праграмы яго курсаў «Параўнальнай граматыкі славянскіх моў» (1922—1923 гг.), «Уводзін у славянскую філалогію» (1938 г.), «Уводзін у славяна-рускую этналогію», праграмы па балгарскай мове, гісторыі і дыялекталогіі польскай мовы. Для аспірантаў навуковец падрыхтаваў агульную Праграму курсаў па славістыцы, якае дае паглыбленае ўяўленне пра балгарскую, сербахарвацкую, славенскую, сербалужыцкую і палабскую мовы; дапаможнік па курсах паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх моў[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads