Спіруліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спірулі́на (Spirulina) — род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей (цыянабактэрый) сямейства Pseudanabaenaceae.
Remove ads
Апісанне
Ніткі адзіночныя, часам скручаныя ў форме спіралі, сіне-зялёныя, радзей жоўта-зялёныя, здольныя да вярчальнага і паступальнага руху. Размнажаюцца мнагаклетачнымі фрагментамі нітак (гармагоніямі).
Пашырэнне
Каля 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах, тэрмальных крыніцах, глеі, глебе. На Беларусі сустракаюцца спіруліна вялікая, Гомана, Джэнера (Spirulina jenneri), прасторнейшая і інш.
Значэнне і выкарыстанне
Асобныя віды ядомыя. Культывуюцца для вырабу лекаў, біялагічных дабавак, атрымання харчовага бялку.
Літаратура
- Міхеева Т. Спіруліна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads