Спірэя вербалістая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спірэя вербалістая[1] (Spiraea salicifolia) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[2].
Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна, пераважна ў жывых агароджах. Меданос.
Remove ads
Назва
Спірэя вербалістая, медуніца, спырнік[3][4], шпырнік балотны[5], спірэя[6].
Апісанне
Марозаўстойлівы прамы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. Расце на вільготных і пераўвільготненых глебах. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Перыяд цвіцення чэрвень-жнівень.
Парасткі голыя, злёгку кантаваныя, чырванавата-бура-жоўтага колеру, растуць прама ўверх.
Лісце падоўжана-ланцэтнае, востраканцовае, голае, на кароткіх хвосціках. Аснаванне клінападобнае. Вострапільчатыя краі могуць мець вейчыкі. Колер верхняга боку лісця цёмна-зялёны, ніжняга — светла-зялёны. Даўжыня звычайна ад 4, 5 см да 7 см, радзей дасягае 11 см. Іх шырыня 1,5—2,5 см.
- У падлеску куст
- Суквецце
- Плады і насенне
Колер ружовы. Суквецці — мяцёлкі, якія растуць на канцах галін, да 12 см у даўжыню. Маюць вузкапірамідальную, надыходзячую да цыліндрычнай, форму.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- Спірэя вербалістая: інфармацыя на сайце GRIN
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924..
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads