Спірэя дубраўкалістая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спірэя дубраўкалістая[1] (Spiraea chamaedryfolia) — від кветкавых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна і меданос.
Remove ads
Апісанне
Марозаўстойлівы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Цвіце ў маі—чэрвені, плоданасіць у ліпені—жніўні.
Лісце шырокадаўгавата-яйкападобнае, востраканцовае, ля асновы закругленае або клінавата звужанае, край да сярэдзіны суцэльны, а бліжэй да заканчэння пласцінкі двойчы пільчаты. Даўжыня ад 3,5 см да 4,5 см. Верхні бок лісця ярка-зялёнага колеру, ніжні — шызы.
Белыя кветкі сабраны ў 6—20-кветкавыя шчыткападобныя суквецці. Кветаножкі голыя.
Плады — голыя лістоўкі, якія змяшчаюць дробнае, плоскае, карычневае, крылатае насенне.
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].
- Квітнеючы куст
- Ліст
- Суквецце
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
- Спирея дубровколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads