Спірэя сярэдняя
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спірэя сярэдняя[1] (Spiraea media) — від кветквых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[2]. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.
Remove ads
Апісанне
Марозаўстойлівы, засухаўстойлівы, газаўстойлівы куст, з круглявай кронай, утворанай круглявымі ў перасеку галінамі, якія растуць уверх. Можа дасягаць 2—3 м у вышыню. У лесастэпавай зоне цвіце з пятага года жыцця ў маі — чэрвені[3].
Лісце апушанае, часам амаль гладкае. Пласцінка ад авальнай да даўгаватай, каля асновы клінавата звужаная, бліжэй да верхавіны з 2-4 буйнымі зубцамі, на верхавіне завостраныя[3].
Суквецці — шматкветкавыя парасонападобныя гронкі з белых кветак[3].
- Зараснікі
- Галіна з лісцем
- Квітнеючая галіна
- Суквецце
Remove ads
Сінонімы
Навуковая назва мае наступныя сінонімы:
- Spiraea oblongifolia Waldst. & Kit.
- Spiraea banatica Janka
- Spiraea chamaedryfolia L. pro parte (да вылучэння ў самастойны від)
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- Спірэя сярэдняя: інфармацыя на сайце GRIN
- В. Г. Атрохин, К. К. Калуцкий, Ф. Т. Тюриков. Древесные породы мира / Под ред. К. К, Калуцкого,. — М.: Лесная промышленность, 1982. — Т. 3 Древесные породы СССР. — С. 188, 189. — 264 с. — 7 тыс. экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads