Стадолішча (Гарадоцкі раён)
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стадо́лішча[1] (трансліт.: Stadolišča, руск.: Стодолище) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Remove ads
Геаграфія
За 12 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок і чыгуначнай станцыі Гарадок, за 49 кіламетраў ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Гарадок—Мяжа[2].
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя Стадолішча вядома ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя Стадолішча (Сямёнкі) у Болецкай сельскагаспадарчай грамадзе Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1864 годзе — дзяржаўная ўласнасць у маёнтку Болецк. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у Болецкай воласці Гарадоцкага павета. З 15 лютага 1923 года Стадолішча ў Гарадоцкай воласці Віцебскага павета. З 20 жніўня 1924 года ў Бяскатаўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна (Віцебская акруга). У 1925 годзе ў Стадолішчы працавалі шавецкая, кравецкая і шапавальная (выраб валёнак) саматужныя майстэрні. З 1972 года Стадолішча становіцца цэнтрам саўгаса «Смалоўка» (сучаснае КУСГП[3] «Смалоўка»)[4]. З 26 сакавіка 1973 года[5] па чэрвень 2009 года вёска — цэнтр Стадолішчанскага сельсавета.
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Памятныя мясціны
- Помнік 127 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- Камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 873—874. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads