Стаматыт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стаматыт
Remove ads

Стаматыт (ад стар.-грэч.: Στόμα — рот) — пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласці. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзяснаў — гінгівіт. Адрозніваюць: афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Складае звыш 70 % хвароб слізістай поласці рота ў дзяцей.

Хуткія факты Стаматыт, МКХ-10 ...
Remove ads

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фоліевую кіслату, жалеза і селен ежа, трэба лячыць хворыя зубы, піць толькі з асабістага посуду, менш прыкладаць пальцы да рота, спажываць толькі мытую садавіну і гародніну, мыць рукі перад ядой[2].

Прычыны

Запаленню спрыяе забруджанне поласці рота, хвароба зубоў, зубныя адкладанні, дысбактэрыёз, вірусная інфекцыя (герпес), грыбок і алергія[3].

Праявы

Прыкметы хваробы: пачырваненне і напуханне слізістай поласці рота, сып, боль і непрыемны пах з рота[4].

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  2. Вольга Цыбульская. Стаматыт — гэта сур'ёзна // Краіна здароўя. — 23 снежня 2009. — № 53 (167). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013.
  3. Лячэнне стаматыту(недаступная спасылка). Прадпрыемства «Шык-Дэнталь». Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 26 чэрвеня 2013.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads