Фоліевая кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фо́ліевая кіслата́, вітамін B9, вітамін BC — біялагічна актыўнае рэчыва, вітамін з групы В, пігмент жоўтага колеру[1], C19H19N7O6. Фоліевую кіслату і яе вытворныя аб’ядноўваюць таксама пад назвай фалацын[2].

Фоліева кіслата ўпершыню вылучана амерыканскім хімікам Р. Уільямсам у 1941 годзе, сінтэзавана ў 1945 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам біяхіміка Йелапрагада Субарао (англ.: Dr. Yellapragada SubbaRow).
Remove ads
Уласцівасці
Па сваёй структуры фоліевая кіслата ўяўляе злучэнне глутамінавай і параамімнабензойнай кіслот з жоўтым пігментам птэрынам[1]. Дробнакрышталічны парашок без паху і смаку. Малярная маса 441,41[2]. Разбураецца пры тэмпературы 250 °С[2] і ў водных растворах і шчолачным асяроддзі ў прысутнасці кіслароду пад ўздзеяннем святла. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Не раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, хлараформе і вуглевадародах[2].
Remove ads
У прыродзе
Фоліевая кіслата прысутнічае ва ўсіх жывёльных, раслінных клетках і ў мікраарганізмах. Асабліва вялікая колькасць фоліевай кіслаты ўтрымліваецца ў лісцях зялёных раслін, такіх харчовых прадуктах, як печань, ныркі, пятрушка, салата, зерневы хлеб і хлеб з мукі грубага памолу і інш. У яйках, мясе і малацэ фоліевай кіслаты значна менш.
Біялагічная роля
Актыўная форма фоліевай кіслаты — тэтрагідрафоліевая кіслата — удзельнічае ў працэсах сінтэзу ДНК м РНК, працэсах дзялення і росту клетак . Каферментныя формы ўдзельнічаюць у сінтэзе пурынавых асноў — адэніну і гуаніну[2]. Недахоп фоліевай кіслаты вядзе да развіцця макрацытарнай анеміі, стаматыту, гастрыту, энтэрыту. У перыяд цяжарнасці недахоп фоліевай кіслаты прыводзіць да гіпатрафіі нованароджаных, парушэнняў развіцця, з’яўлення прыроджаных заган[2].
Арганізм чалавека фоліевай кіслатой забяспечваецца разам з ежай.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads