Станавы хрыбет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станавы хрыбетmap
Remove ads

Станавы́ хрыбе́т[1], таксама Знешні Хінган — горны хрыбет у паўднёвай частцы Далёкага Усходу Расіі працягласцю 700 км ад сярэдняй плыні ракі Алёкма да вытокаў ракі Учур. На захадзе злучаецца са Станавым нагор’ем, на ўсходзе — з гарамі Джугджур. З’яўляецца водападзелам рэк Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў.

Хуткія факты Станавы хрыбет, Краіна ...
Thumb
На мяжы Якуціі і Амурскай вобласці

Вышыня да 2412 м. Складзены сланцами і гнейсами, прадзёртымі інтрузіямі гранітаў. Радовішчы золата, рэдкіх металаў, жалезных руд, слюды. Характэрныя складчатыя сярэднегорныя плоскавяршынныя хрыбты, падзеленыя далінамі. Паўсюдна шматгадовамёрзлыя пароды. На схілах — лістоўнічная тайга, вышэй 1200 м — кедравы сланік і горная тундра.

Упершыню даследаваны і навукова апісаны расійскім даследчыкам А. Ф. Мідэндорфам.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads