Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф (ням.: Alexander Theodor von Middendorff; 18 жніўня 1815 - 24 студзеня 1894) — заснавальнік мерзлотазнаўства, расійскі падарожнік, географ, батанік і натураліст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Эстляндской губерні Расійскай імперыі (па іншых дадзеных, у Санкт-Пецярбургу).
Адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Тартускага ўніверсітэта (1832-1837), які скончыў у званні ўрача.
Два гады працаваў у Аўстрыі і Германіі, дзе спецыялізаваўся ў галіне заалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі.
У 1839 годзе быў прызначаны ад'юнктам пры кафедры заалогіі ва ўніверсітэце Святога Уладзіміра (Кіеў).
У 1840 годзе Мідэндорф ўдзельнічаў у лапландскай экспедыцыі К. М. Бэра, збіраў матэрыялы па арніталогіі, малакалогіі і геалогіі Лапландыі.
У 1842 годзе Акадэмія навук па рэкамендацыі К. М. Бэра даручыла Мідэндорфу арганізаваць экспедыцыю ў Паўночную і Усходнюю Сібір. У перыяд падрыхтоўкі экспедыцыі Мідэндорф склаў карту Таймыра, выкарыстоўваючы працы С. І. Чалюскіна і X. П. Лапцева.
У перыяд сваёй экспедыцыі ў Паўночную Сібір і на Далёкі Ўсход у 1842-1845 адкрыў плато Путарана, стаў першым даследчыкам паўвострава Таймыр, Паўночна-Сібірскай нізіны, Амурска-Зейскай раўніны, Станавога хрыбта, ніжняй часткі басейна Амура, паўднёвага ўзбярэжжа Ахоцкага мора, Удска-Тугурскага прыпалявання, Шантарскіх астравоў. Справаздача Мідэндорфа аб экспедыцыі была для свайго часу найбольш поўным натуральна-гістарычным апісаннем Сібіры.
У ліку навуковых дасягненняў Аляксандра Мідэндорфа першае этнаграфічнае апісанне шэрагу сібірскіх народаў і першая навуковая характарыстыка клімату Сібіры, вызначэнне паўднёвай мяжы распаўсюджвання шматгадовай («вечнай») мерзлаты, вызначэнне занальнасці расліннасці, фармулёўка т. зв. «Закона Мідэндорфа», які тлумачыць прычыны звілістасці паўночнай мяжы лясоў.
У 1852 годзе Аляксандр Мідэндорф быў абраны ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе - абавязковым сакратаром акадэміі.
У 1867 годзе Мідэндорф суправаджаў у падарожжы па Расіі вялікага князя Аляксея Аляксандравіча, у 1869 - вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча.
У 1870 годзе, суправаджаючы Аляксея Аляксандравіча ў падарожжы па Белым моры і на Новую Зямлю, зрабіў важныя назіранні адносна Гальфстрыму на ўсход ад Нардкапа, адкрыў Нардкапскае цячэнне ў Баранцавым моры.
У 1870 годзе даследаваў Барабінскі стэп, у 1878-м - Ферганскую даліну.
Remove ads
Зноскі
- Alexander Theodor Middendorf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119211963 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- Сытин А. К. Заседание, посвящённое 200-летию Александра Миддендорфа в РГО 26 ноября 2015 г, The Meeting in Commemoration of the Bicentenary Anniversary of Alexander Middendorf in the Russian Geographical Society (November 26, 2015) // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 1. — С. 144–147. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
